Паважаны спадар Прэзідэнт Трамп,

Напярэдадні Вашай будучай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным мы, ніжэйпадпісаныя — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і абаронцы свабоды прэсы, былыя палітычныя зняволеныя, а таксама сем’і тых, хто дагэтуль застаецца ў зняволенні і палоне, — звяртаемся да Вас з заклікам зрабіць рашучыя гуманітарныя крокі, якія могуць выратаваць тысячы жыццяў.

Расійская Федэрацыя працягвае ўтрымліваць дзясяткі тысяч украінскіх грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных. Яшчэ дзясяткі тысяч лічацца прапалымі без вестак, стаўшы ахвярамі гвалтоўных знікненняў. Тысячы расійскіх палітычных зняволеных, пазбаўленых волі за сваю антываенную пазіцыю і дзеянні, застаюцца за кратамі.

Умовы ўтрымання ў падкантрольных Расіі ўстановах — бесчалавечныя: зняволеных грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных, мужчын і жанчын, катуюць — у тым ліку збіваюць да страты прытомнасці, прымушаюць стаяць нерухома да 16 гадзін на суткі, падвяргаюць ударам электрычным токам (у тым ліку ў палавыя органы), гвалцяць, адмаўляюць у медыцынскай дапамозе нават тады, калі яны цяжка хворыя. Некаторыя з іх ужо загінулі ў палоне. Гэта не асобныя выпадкі — катаванні з’яўляюцца сістэматычнай практыкай. Ёсць падставы баяцца, што без тэрміновага ўмяшання большасць з іх не дажывуць да канца гэтай вайны.

Усе незаконна ўтрымоўваныя грамадзянскія асобы павінны быць неадкладна вызваленыя. Найбольш уразлівыя групы сярод украінскіх грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных, чыё вызваленне не можа чакаць, — гэта:

Спадар Прэзідэнт, Вы заклікаеце да спынення агню, каб выратаваць дзясяткі тысяч жыццяў, каб не дапусціць гібелі мірных жыхароў на лініі фронту і ў мірных украінскіх гарадах. Сапраўды гэтак жа Вы можаце запатрабаваць вызвалення людзей, каб выратаваць дзясяткі тысяч жыццяў, каб не даць ім загінуць у зняволенні, без сувязі са знешнім светам, у самых змрочных камерах Расіі — спрыяючы вызваленню ўкраінскіх грамадзянскіх асоб, пачынаючы з найбольш уразлівых груп. Іх працяглае ўтрыманне раўназначна захопу закладнікаў. Вы можаце запатрабаваць рэпатрыяцыі цяжка хворых ваеннапалонных, забяспечыўшы, каб пасля заканчэння баявых дзеянняў можна было правесці абмен «усе на ўсіх» — усіх ваеннапалонных з абодвух бакоў, у тым ліку незаконна асуджаных. Расійскія палітычныя зняволеныя, пазбаўленыя волі за антываенныя выказванні і дзеянні, таксама павінны быць вызваленыя.

Такі ўчынак не толькі выратуе жыцці, але і стане гістарычным актам дзяржаўнай мудрасці, за які тысячы сем’яў выкажуць глыбокую ўдзячнасць, а людзі сумлення ва ўсім свеце — захапленне. Ён дакажа, што нават у самыя змрочныя моманты рашучае лідарства і маральная мужнасць здольныя змяніць лёсы тысяч людзей.

Мы гатовыя прадставіць Вашай камандзе пацвярджальную дакументацыю і непасрэдныя сведчанні тых, хто перажыў няволю. Нашы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру — Цэнтр грамадзянскіх свабод і Міжнароднае таварыства «Мемарыял» — гатовыя любым магчымым чынам падтрымаць Вашы намаганні па выратаванні жыццяў вязняў гэтай вайны.

Free people first.

З павагай,

Аляксандра Мацвяйчук, кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх свабод (Украіна), лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 2022 года

Алег Арлоў, кіраўнік Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» (Расія), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года

І 73 арганізацыі ініцыятывы People1st — People First